БЕЛ Ł РУС

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды

22.02.2026 / 18:53

Nashaniva.com

У фінале яны перамаглі Канаду з лікам 2:1.

Фота: ELSA / Getty Images

Амерыканцы забілі ў пачатку першага перыяда, у канцы другога канадцы зраўнялі, у трэцім перыядзе шайбаў не было.

А ў пачатку авертайма амерыканцы закінулі пераможную шайбу — 2:1. На 101‑й секундзе забіў Джэк Х'юз.

Іх галкіпер Конар Хелебак стаяў як сцяна, адбіў 41 кідок.

Гэта трэцяя перамога хакеістаў ЗША на Алімпіядах (1960, 1980, 2026). Апошні раз амерыканцы перамагалі на Гульнях ажно 46 гадоў таму. Тады ў Лэйк-Плэсідзе адбыўся знакаміты «Цуд на лёдзе»: зборная ЗША, за якую гулялі студэнты, нанесла паразу зорнай камандзе СССР, якая амаль абсалютна дамінавала на міжнародных турнірах. Тая перамога лічыцца адной з найвялікшых у гісторыі ўсяго амерыканскага спорту. 

Жаночы турнір таксама выйгралі ЗША, што перамаглі ў авертайме Канаду 2:1.

Спаборніцтвы скончаныя. Медальны залік выйграла Нарвегія, якая заваявала 41 медаль (18 залатых, 12 сярэбраных, 11 бронзавых). У ЗША, што занялі другое месца па ўзнагародах, 33 медалі (12+12+9).

А 22:30 пачнецца цырымонія закрыцця Зімовай Алімпіяды. Яна пройдзе ў Вероне.

Наступныя Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у 2030 годзе ў Французскіх Альпах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула