БЕЛ Ł РУС

Леброн Джэймс першым у гісторыі НБА набраў 43 000 балаў у рэгулярных чэмпіянатах

23.02.2026 / 08:43

Nashaniva.com

Лёгкі форвард і адзін з лідараў «Лос-Анджэлес Лейкерс» зрабіў гэта ў матчы рэгулярнага сезона Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі супраць «Бостан Сэлтыкс», у якім яго каманда пацярпела паразу з лікам 89:111.

Леброн Джэймс. Фота: Luiza Moraes/Getty Images

41‑гадовы Джэймс правёў на пляцоўцы ў агульнай складанасці 34 хвіліны, набраўшы сумарна 20 балаў (9 з 21 з гульні, дзе 1 з 5 — трохачковыя; 1 з 1 — штрафныя), пяць выніковых перадач і чатыры падборы.

Паказчык «плюс-мінус» форварда па выніках сустрэчы склаў «-14».

Такім чынам, Леброн стаў першым гульцом у гісторыі паўночнаамерыканскай лігі, які набраў 43 000 балаў у матчах рэгулярнага чэмпіянату.

Зараз на яго рахунку 43 008 балаў, а з улікам гульняў плэй-оф — 51 297.

У Карыма Абдул-Джабара, які даўно завяршыў кар'еру, 38377, Карла Мэлоўна — 36 928, Майкла Джордана — 32 292, у Кобі Браянта, які загінуў у 2020 годзе, — 33 643.

У Кевіна Дзюранта, які зараз працягвае кар'еру, — 31 927, у Джэймса Хардэна — 28 897.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула