БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць

23.02.2026 / 12:08

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час усе супрацоўнікі сілавых ведамстваў пройдуць экзамен на прафесійную прыдатнасць. Паводле яго слоў, гэтая мера выклікана напружанай міжнароднай абстаноўкай.

Па словах Лукашэнкі, праверку павінны прайсці «ўсе людзі ў пагонах» без выключэння.

«Сітуацыя няпростая. Вы гэта адчуваеце. Я — тым больш, атрымліваючы шырокую інфармацыю аб сітуацыі вакол нашай краіны», — сказаў ён.

Таму, паводле яго слоў, у бліжэйшы час усе людзі ў пагонах будуць правераны і здадуць экзамен на прафесійную прыдатнасць.

«У нас дастаткова для гэтага сіл і сродкаў. Прашу гэта ўспрымаць як належнае», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула