Новы раўнд перамоваў па Украіне можа прайсці 26‑27 лютага
Новы раўнд перамоваў можа прайсці 26‑27 лютага, паведаміў сёння журналістам кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў.
Паводле слоў кіраўніка ОП, перамовы паміж Украінай і РФ набліжаюцца да моманту, калі бакам давядзецца прымаць канчатковыя рашэнні, паведамляе РБК-Украіна.
Паводле слоў Буданава, такія войны, як агрэсія РФ супраць Украіны, не заканчваюцца самі па сабе. Ёсць два варыянты: справядлівае рашэнне або вяртанне вайны ў больш маштабных і небяспечных формах.
Таму ўвага Украіны засяроджана на мірных перамовах, якія не проста спыняць вайну, а абароняць украінцаў ад паўтарэння расійскай агрэсіі, падкрэсліў ён.