БЕЛ Ł РУС

На літоўска-беларускай мяжы лісы хацелі абакрасці арлана-белахвоста ВІДЭА

24.02.2026 / 19:02

Nashaniva.com

Незвычайным эпізодам з жыцця прыроды падзяліліся літоўскія памежнікі.

На літоўскім баку мяжы, у Салечніцкім раёне, арлан-белахвост са здабычай прыцягнуў увагу двух лісаў. Здабыча, відаць, выглядала вельмі прывабна, аднак рыжыя драпежніцы дзейнічалі асцярожна і не адважыліся ўступаць у прамы канфлікт з буйнейшай і мацнейшай птушкай.

Асабліва актыўна паводзіўся адзін ліс: ён набліжаўся і адступаў, нібыта правяраючы, ці гатовы арлан падзяліцца ежай. Птушка ж упэўнена абараняла сваю здабычу і не давала падставы сумнявацца, каму яна належыць.

У выніку лісы пакінулі месца падзеі, а арлан спакойна працягнуў абед.

Чытайце таксама:

У Турцыі падчас футбольнага матча мяч трапіў у чайку. Але загінуць птушцы не далі

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ

На набярэжнай у Брэсце аж стракаціць ад качак ВІДЭА

Буслы стартавалі з Афрыкі дадому

Каментары да артыкула