БЕЛ Ł РУС

Якія вадаёмы ў Мінску зараз лічацца найбольш небяспечнымі

25.02.2026 / 13:46

Nashaniva.com

Усяго за двое сутак таўшчыня лёду на вадаёмах скарацілася з 50 да 30 см. Мінская гарадская арганізацыя Таварыства выратавання на водах папярэдзіла, што з-за адлігі выходзіць на лёд ужо не варта, а таксама назвала самыя небяспечныя вадаёмы сталіцы і прыгарада.

Далей сіноптыкі абяцаюць устойлівы «плюс», а значыць, лёд працягне імкліва губляць трываласць.

«Выратавальнікі заклікаюць жыхароў быць асабліва асцярожнымі, устрымлівацца ад выхаду на лёд і ўважліва сачыць за зменамі надвор’я», — распавяла прадстаўніца Мінскай гарадской арганізацыі Таварыства выратавання на водах Ганна Новікава.

Выратавальнікі нагадваюць, што ў адлігу выхад на лёд — неапраўданая рызыка, нават калі покрыва візуальна здаецца трывалым. «Рыбалка, прагулкі, катанне на каньках — усё гэта цяпер смяротна небяспечна», — звяртае ўвагу таварыства

— Вадаёмы з самай небяспечнай сітуацыяй — Камсамольскае возера, вадасховішча Дразды, вадасховішча Крыніца, Цнянскае вадасховішча, Мінскае мора, — распавяла Onliner Ганна Новікава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула