БЕЛ Ł РУС

Выйшаў зборнік эсэ Ханы Арэнт «Пра чалавечнасць у цёмныя часы»

25.02.2026 / 13:59

Nashaniva.com

Кнігу выпусціла выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Гэта кніга пачалася з пытання, зададзенага беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч вядомай нямецкай экспертцы па інтэлектуальнай спадчыне Арэнт Мары Луізэ Кнот на фестывалі міжнароднай літаратуры ў Кёльне ў 2022-м, піша выдавецтва ў сваіх сацсетках.

«Ці можаце вы мне сказаць, што Ханна Арэнт думала пра калектыўную віну, ці існуе нямецкая віна?» — спытала Святлана. Яе цікавіў панятак «арганізаванай віны», то-бок той факт, што нацысты зрабілі немцаў сааўтарамі злачынства ці пасіўнымі саўдзельнікамі.

Паколькі магчымасці падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне ў іх не было, Святлана прапанавала Мары Луізэ ўкласці кнігу эсэ Арэнт для выдання ў выдавецтве «Пфляўмбаўм». Вынік — першая кніга знакамітай мысляркі па-беларуску.

Перакладалі эсэ Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес. Рэдактарка — Кацярына Маціеўская.

Выданне стала магчымым пры падтрымцы Goethe-Institut 

Набыць навінку можна толькі на Віленскім кніжным кірмашы на стэндзе 5.A10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула