БЕЛ Ł РУС

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву

25.02.2026 / 14:26

Nashaniva.com

З 1 сакавіка з’явяцца тры дадатковыя рэйсы аўтобусаў з Гродна ў Варшаву.

Як распавялі прадстаўнікі сэрвісу па продажы білетаў «Атлас Бас», па дарозе яны будуць спыняцца ў Беластоку.

Новыя рэйсы будуць адпраўляцца ў Варшаву з Гродна ў 03:00 і 05:15. Назад з польскай сталіцы аўтобусы будуць выязджаць у 09:45 і 18:30.

Адпраўленне з Беластока ў Гродна — у 12:25 і 21:10. Перавозчыкам выступае «Флайбус».

Яшчэ адзін рэйс з 1 сакавіка арганізуе польскі перавозчык Bialystok Ekspres. Выезд з Гродна — у 03:15. У зваротны шлях аўтобус адправіцца з Варшавы ў 10:00, а ў 13:00 ён выязджае ўжо з Беластока.

На ўсіх рэйсах кошт паездкі да Варшавы складзе 130 рублёў, да Беластока — 100. Усе аўтобусы ідуць праз пункт пропуску «Бераставіца».

Зараз чэргаў на мяжы ў «Бераставіцы» няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула