БЕЛ Ł РУС

На МТЗ вырашылі завесці ўласнага маскота

26.02.2026 / 19:23

Nashaniva.com

Мінскі трактарны завод рыхтуе прэзентацыю ўласнага карпаратыўнага талісмана. Яго ўпершыню пакажуць 29 мая — да 80‑годдзя прадпрыемства.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва» 

Як паведаміла начальніца аддзела дызайну МТЗ Марына Аніськова, ідэя стварыць унікальнага героя з’явілася пасля аналізу замежнага вопыту: у многіх буйных кампаній і маштабных мерапрыемстваў ёсць свае маскоты. Таму на заводзе надумалі распрацаваць уласны сімвал, які б адлюстроўваў дух прадпрыемства.

Са слоў Марыны Аніськовай, каманда дызайнераў доўга працавала над канцэпцыяй, імкнучыся зрабіць нешта арыгінальнае і небанальнае. Назву персанажа пакуль не раскрываюць, але падкрэсліваюць, што яна абраная невыпадкова.

У Беларусі прамысловыя прадпрыемствы амаль не маюць уласных карпаратыўных талісманаў, і гэта стала дадатковым стымулам для МТЗ стварыць свой. У будучыні канцэпцыю маскота плануюць удасканальваць з улікам водгукаў аўдыторыі.

Летам мінулага года свайго маскота прадставіў іншы беларускі прамысловы гігант — Мінскі аўтамабільны завод.

Чытайце таксама:

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя

На МТЗ правялі эксперымент, замарозіўшы трактар «Беларус» ВІДЭА

МТЗ вывеў на выпрабаванні новы наймагутнейшы трактар ФОТЫ

МТЗ у 2026 годзе выпусціць чатыры новыя мадэлі сякер, адну з падоўжанай ручкай

Каментары да артыкула