БЕЛ Ł РУС

Славенскі «Цэле», які трэніруе беларус Маеўскі, у 1/8 фіналу Лігі канферэнцый згуляе з АЕКам

27.02.2026 / 16:31

Nashaniva.com

Сёння прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі канферэнцый.

Славенскі «Цэле», які трэніруе беларус Іван Маеўскі, у 1/8 фіналу Лігі канферэнцый згуляе з АЕКам з Афінаў.

Астатнія пары:

Першыя матчы пройдуць 12 сакавіка, паўторныя — 19 сакавіка. Фінал турніру адбудзецца 27 мая ў Лейпцыгу (Германія).

Іван Маеўскі, які працаваў памочніка галоўнага трэнера ў «Цэле», узначаліў клуб у канцы студзеня, калі Альберт Рыера узначаліў нямецкі «Айнтрахт».

Пасля 24 тураў з 50 баламі «Цэле» лідзіруе ў турнірнай табліцы, апярэджваючы на дзевяць балаў «Марыбор». У чэмпіянаце Славеніі пад кіраўніцтвам Маеўскага з пачатку лютага клуб двойчы выйграў, згуляў унічыю з «Марыборам» і раз прайграў.

У гэтым сезоне «Цэле» гуляў у асноўным раўндзе Лігі канферэнцыі, фінішаваў 13‑м з 36 клубаў і ў 1/16 фіналу выбіў косаўскую «Дрыту», двойчы перамогшы яе.

У мінулым сезоне «Цэле» ў чэмпіянаце Славеніі заняў чацвертае месца.

Чытайце таксама:

«Рэал» — «МанСіці», «ПСЖ» — «Чэлсі» — лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Каментары да артыкула