БЕЛ Ł РУС

У Мілане адбылася буйная трамвайная аварыя

27.02.2026 / 20:02

Nashaniva.com

У выніку сур'ёзнага інцыдэнту з міланскім трамваем адзін чалавек загінуў, яшчэ каля 40 атрымалі траўмы, паведамляе Euronews.

Фота: x.com/SkyTG24

Як паведамляецца, 27 лютага каля 16:00 на вуліцы Віяле Віторыа Венета трамвай №9, які рухаўся ў напрамку Порта-Джэнова, сышоў з рэек.

Пасля гэтага транспарт страціў кіраванне і ўрэзаўся ў будынак, закрануўшы некалькі пешаходаў і вітрыну крамы. Прычыны аварыі высвятляюцца.

Фота: x.com/SkyTG24

Паводле папярэдніх даных ратавальнікаў, адзін чалавек загінуў, 38 пацярпелі.

Чытайце таксама:

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

У Турцыі разбіўся знішчальнік F-16, пілот загінуў

Каментары да артыкула