БЕЛ Ł РУС

Сёння вечарам шэсць планет выстраяцца ў адну лінію

28.02.2026 / 13:37

Nashaniva.com

28 лютага шэсць планет — Меркурый, Венера, Сатурн, Нептун, Юпітэр і Уран — пашыхтуюцца на адным баку Сонца і будуць бачныя на вячэрнім небе неўзабаве пасля захаду. Кампанію ім складзе Месяц.

Акно для назірання — каля гадзіны пасля захаду Сонца. Пазней планеты сыдуць за гарызонт.

Лепш за ўсё выбраць месца з чыстым заходнім гарызонтам, без высокіх будынкаў і дрэў, пажадана за горадам. З'ява будзе добра бачная і ў першыя дні сакавіка.

Некалькі планет можна разгледзець няўзброеным вокам, а таксама сфатаграфаваць на звычайны смартфон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула