Лукашэнка прапанаваў правесці ў Лагойск чыгунку
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў звязаць Лагойск з Мінскам чыгуначным транспартам, каб развіваць гэты горад як спадарожнік сталіцы. Пра гэта ён заявіў падчас візіту сёння ў Лагойскі раён, піша БелТА.
«Па Лагойску мы гаворым, што гэта спадарожнік Мінска. Трэба нейкую, можа быць, чыгуначную ветку правесці. Я паглядзеў. Можа быць, нават па ўзбочыне ў адзін і ў другі бок пакласці рэйкі і пусціць… Штосьці трэба рабіць. Трэба заканчваць у Мінску ўсякае жыллёвае будаўніцтва і ва ўсіх гэтых спадарожніках будаваць жыллё. Людзі за 20—30 хвілін у Мінску. Адпрацавалі — назад вярнуліся. Але гэта асобная размова», — сказаў ён.