Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі
Пра гібель нявесткі і зяця Алі Хаменеі падчас амерыканскіх і ізраільскіх удараў па Іране 28 лютага паведаміла агенцтва Jamaran са спасылкай на паведамленне Інстытута Хамшахры, звязанага з гарадской радай Тэгерана.
Алі Хаменеі. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP, File
Сваякі Вярхоўнага лідара Ірана загінулі на фоне масіраваных удараў ЗША і Ізраіля па сталіцы краіны.
Сам Хаменеі, паводле розных даных, альбо эвакуяваны, альбо знішчаны. Афіцыйны Тэгеран адмаўляе яго смерць. Кажуць, што 86‑гадовы Хаменеі, як і падчас папярэдніх удараў летам 2025 года, знаходзіцца ў аператыўным цэнтры і асабіста кіруе вядзеннем баявых дзеянняў.
Увогуле ж, як сцвярджае іранскае таварыства Чырвонага Паўмесяца, у выніку ўдараў ЗША і Ізраіля ў Іране нібыта ўжо загінуў 201 чалавек. Гэтыя звесткі прыводзіць іранскае агенцтва Tasnim. Паводле той жа інфармацыі, яшчэ 747 чалавек атрымалі раненні. Іншыя крыніцы, аднак, пакуль не пацвердзілі гэтыя лічбы.
Чытайце таксама:
Рэзідэнцыя аяталы Хаменэі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома
ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране
Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана
Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана
«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў