БЕЛ Ł РУС

У Іране людзі выходзяць святкаваць смерць Хаменеі ВІДЭА

1.03.2026 / 02:08

Nashaniva.com

У многіх гарадах Ірана жыхары выйшлі ці выехалі на вуліцы гарадоў і святкуюць вестку пра гібель аяталы Хаменеі гудкамі і нават танцамі.

Аятала Алі Хаменеі. Фота: AP Photo/Vahid Salemi, File

Шматлікія відэа змясціў іранскі апазіцыйны канал Iran International.

Раней паведамлялася, што вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела нібыта знайшлі ў яго разбуранай рэзідэнцыі. Пра гэта паведамляла Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ў Ізраілі. 

Іран афіцыйна гэтыя паведамленні не пацвярджае, але з'явілася паведамленне кітайскага міжнароднага выдання CGTN, што зварот Хаменеі да народа быў адменены ў апошні момант. Магчыма, што звяртацца насамрэч няма каму.

Чытайце таксама:

Трамп: Хаменэі, адзін з самых ліхіх людзей у гісторыі, мёртвы

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменэі

Іранскаму блогеру прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з кропкай

Каментары да артыкула