На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў
Ізраіль і ЗША чакалі рэдкай магчымасці нанесці ўдар па вярхоўнаму лідару Ірана Алі Хаменеі і яго галоўных дарадцах у яго палацы, і яны дачакаліся, распавядае падрабязнасці The Wall Street Journal без спасылак на крыніцы.
Суботнія атакі адбыліся пры дзённым святле. Фота: AP
Ізраільская і амерыканская ваенная разведка даўно назіралі і чакалі рэдкай магчымасці: сустрэчы вышэйшых палітычных і вайсковых лідараў Ірана, на якой іх усіх можна было б знішчыць адным разам. Гэты дзень нарэшце настаў у суботу, піша выданне.
Супрацоўнікі разведкі выявілі не адну такую сустрэчу, а тры. І яны дакладна вызначылі месцазнаходжанне Вярхоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі.
Момант быў настолькі ўнікальным, што амерыканскія і ізраільскія ваенныя самалёты нанеслі ўдар сярод белага дня. Ізраільскія самалёты скінулі 30 бомбаў на рэзідэнцыю Хаменеі, пакінуўшы яе выпаленай і разбуранай.
На спадарожнікавым здымку бачны стан рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі пасля атакі
Ізраіль таксама заявіў, што забілі шэраг іншых высокапастаўленых палітычных і ваенных чыноўнікаў, у тым ліку Алі Шамхані, галоўнага саветніка Хаменеі па бяспецы; Махамада Пакпура, камандуючага Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі; і міністра абароны Аміра Насірзадэ.