БЕЛ Ł РУС

Падчас аперацыі супраць Ірана загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў

1.03.2026 / 18:30

Nashaniva.com

Яшчэ пяцёра цяжка параненыя. Пра гэта паведамляе вайсковае камандаванне ЗША.

Ілюстрацыйнае фота

У Ізраілі пры ўдарах іранскіх ракет па жылых дамах за два дні загінулі 10 мірных жыхароў, дзясяткі параненыя. Пра страты сярод вайскоўцаў не паведамляецца.

У Сірыі пры ўдары іранскай ракеты, што збілася з курсу, загінулі 4 чалавекі.

У Аб’яднаных Арабскіх Эміратах 3 мірныя жыхары загінулі (пакістанскі, бангладэшскі і непальскі работнікі), 58 параненыя.

У Кувейце загінуў 1 і параненыя 35 чалавек. Сярод параненых — трое кувейцкіх вайскоўцаў, астатнія пацярпелыя і забіты — імігранты.

Яшчэ каля пяці маракоў параненыя пры ўдары ірана на танкеры пад сцягам Палау ў Аманскім заліве.

Колькасць забітых і параненых у Іране Тэгеран пакуль не называе, але ўлічваючы, што Ізраіль і ЗША нанеслі ўжо сотні бесперашкодных і прыцэльных удараў, якімі знішчаныя ў тым ліку ўсё вышэйшае кіраўніцтва ўзброеных сілаў, спецслужбаў і сам аятала Хаменеі, ахвяр могуць быць тысячы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула