БЕЛ Ł РУС

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване

2.03.2026 / 09:10

Nashaniva.com

Ізраіль пачынае наступальную аперацыю ў Ліване, заявіў начальнік ізраільскага Генеральнага штаба.

Фота: Stringer/picture alliance via Getty Images

Сёння ноччу ЦАХАЛ (Армія абароны Ізраіля) наносіў авіяўдары па цэлях у Ліване. Гэтыя дзеянні былі адказам на абстрэлы Ізраіля «Хезбалой». Удары былі нанесеныя, у тым ліку, па паўднёвых прыгарадах Бейрута.

Таксама Армія абароны Ізраіля заклікала жыхароў больш як 50 вёсак у Ліване эвакуявацца пасля таго, як «Хезбала» абстраляла Ізраіль ракетамі.

«У мэтах вашай бяспекі вы павінны неадкладна эвакуявацца са сваіх дамоў і перамясціцца як мінімум на 1000 метраў ад вёсак у адкрытыя месцы», — гаварылася ў папярэджанні.

«Кожны, хто знаходзіцца побач з членамі «Хезбалы», яе аб'ектамі ці вайсковымі сродкамі, падвяргае сваё жыццё небяспецы», — гаворыцца ў заяве Ізраіля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула