БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцы затрымалі п’яную жанчыну за рулём, якая атрымала пасведчанне ўсяго месяц таму

2.03.2026 / 11:13

Nashaniva.com

Цяпер жанчына 5 гадоў будзе зноў без правоў.

У Рэчыцы супрацоўнікі ДАІ заўважылі аўтамабіль «фальксваген», які паводзіў сябе на дарозе дзіўна: машына ехала без уключаных фар, але кіроўца бязладна мігаў паваротнікамі.

Як высветлілася пазней, прычынай такой «гульні» быў не тэхнічны збой, а моцнае алкагольнае ап’яненне.

За стырном знаходзілася 36‑гадовая мясцовая жыхарка. Яна прызналася інспектарам, што выпіла «трошкі». Аднак медыцынскі агляд паказаў 1,3 праміле алкаголю ў крыві.

Жанчына зусім нядаўна атрымала пасведчанне — толькі ў мінулым месяцы. За п’яную паездку яе пазбавілі пасведчання кіроўцы адразу на 5 гадоў. Акрамя таго, парушальніцы прыйдзецца выплаціць велізарны штраф сумай 200 базавых адзінак, што складае 9 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула