Падлетак у Гродне атрымаў сур'ёзныя траўмы, зрабіўшы сальта на вечарынцы
Няшчасце здарылася ў суботу вечарам.
Падлеткі сабраліся ў кватэры сябра, дзе зладзілі застолле з алкаголем, паведамляе абласная міліцыя.
Жадаючы ўразіць прысутных, 16‑гадовы хлопец вырашыў зрабіць сальта. Ён узлез на стол, але пры спробе выканаць кульбіт упаў і ўдарыўся галавой аб падлогу.
Прыяцелі адвялі пацярпелага дадому, не адразу зразумеўшы сур’ёзнасць сітуацыі. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся бацькі непаўналетняга. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу і кровазліццём, пераломамі чэрапа, носа і сківіц.