Пенсіянерка аформіла на сябе для махляроў 21 сім-карту
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 60‑гадовай пенсіянерцы патэлефанавалі лжэміліцыянеры і заявілі, што на яе банкаўскі рахунак залічана $13 тысяч. Каб не мець непрыемнасцяў праз гэтыя грошы, ёй параілі нікому не казаць пра тое, што здарылася, і выконваць інструкцыі.
Фота ілюстрацыйнае
Неўзабаве жанчыне паступіў яшчэ адзін званок ад невядомых, якія ўдакладнілі, ці ёсць у яе ашчаджэнні. Атрымаўшы адмоўны адказ, суразмоўцы запатрабавалі аказаць паслугу: з’ездзіць па пазначаным адрасе і забраць грошы ў іншай пенсіянеркі, якая раней працавала ў праваахоўных органах.
Забраўшы па кодавым слове «зіма» 1000 рублёў, мінчанка па інструкцыі куратараў наведала некалькі гандлёвых цэнтраў, дзе аформіла 21 сім-карту. І толькі тады ўсвядоміла, што стала ахвярай ашуканцаў. Узяўшы ўсе сім-карты і грошы, якія засталіся, яна звярнулася ў міліцыю.
Там устанавілі, што грошы жанчыне перадала пенсіянерка, якая таксама трапіла на вуду ашуканцаў.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. Грошы канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальніцы.
Чытайце таксама:
19‑гадовы хлопец вынес махлярам усе грошы бацькоў
У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы
Горацкая пенсіянерка аддала махлярам грошы, сабраныя яе сынам