Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране
Офіс іранскага прадстаўніцтва Russia Today эвакуіруюць пасля ўдараў па Тэгеране, піша Astra.
Кіраўнік тэгеранскага офіса RT паказвае на разбурэнні. Скрыншот з відэа
Паведамляецца, што Ізраіль нанёс удар па будынку, які знаходзіцца побач з офісам RT у Тэгеране.
Кіраўнік іранскага бюро канала заявіў, што пасля ізраільскай атакі ягоны офіс быў разбураны. Паводле яго слоў, у будынку адчуваецца пах газу, таму неабходна неадкладна пакінуць памяшканне.
Чытайце таксама:
ЦАХАЛ абвясціў пра пачатак шырокамаштабнага ўдару па цэлях у цэнтры Тэгерана
Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране
Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі
Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання