БЕЛ Ł РУС

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

2.03.2026 / 20:28

Nashaniva.com

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты абвясцілі пра аднаўленне спецыяльных рэйсаў з аэрапортаў краіны. Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне цывільнай авіяцыі ААЭ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Паводле інфармацыі ведамства, новыя рэйсы дазволяць пасажырам, якія затрымаліся з-за нядаўніх падзей у рэгіёне, вылецець у адпаведнасці з раскладамі, якія будуць абвешчаныя авіякампаніямі для адпаведных кірункаў.

Улады заклікалі пасажыраў, чые рэйсы былі адкладзеныя, не накіроўвацца ў аэрапорты да таго часу, пакуль авіякампаніі не звяжуцца з імі і не паведамяць пра час вылету і дэталі палёту. Гэта неабходна для таго, каб пазбегнуць скаплення людзей і забяспечыць нармальную працу аэрапортаў.

Раней паведамлялася, што пасля сумесных удараў ЗША і Ізраіля па Іране ў канцы лютага ў рэгіёне адбыліся значныя збоі ў камерцыйных авіярэйсах, а шэраг краін часова закрыў сваё паветраную прастору.

Чытайце таксама:

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

Аэрапорты Дубая прыпынілі працу

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю

Каментары да артыкула