БЕЛ Ł РУС

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць

3.03.2026 / 08:23

Nashaniva.com

Тэма будаўніцтва моста, які мог бы злучыць парк імя 900‑годдзя Мінска і парк імя М. Грэкавай, перыядычна становіцца прадметам абмеркавання мінчан.

Мост мог быць тут

Маляўнічыя жылыя раёны Чыжоўкі ды Серабранкі падзяляе Чыжоўскае вадасховішча. Праз яго — рукой падаць да суседняга мікрараёна. Аднак мост праз вадасховішча будаваць не плануецца, расказаў кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Уладзімір Шыбека, паведамляюць «Мінск-навіны».

Тэма будаўніцтва моста, які мог бы злучыць парк імя 900‑годдзя Мінска і парк імя М. Грэкавай, перыядычна становіцца прадметам абмеркавання мінчан.

— Паміж двума жылымі раёнамі на сённяшні дзень дастаткова маршрутаў.

Таму будаўніцтва моста паміж Чыжоўкай і Серабранкай не плануецца, — адзначыў У. Шыбека. — Транспартная сетка цалкам спраўляецца з пасажырапатокам, ёсць прамыя маршруты, такія як тралейбус № 49, якія злучаюць жылыя раёны.

Паводле слоў кіраўніка раённай адміністрацыі, для ўладальнікаў аўтамабіляў шлях з Чыжоўкі ў Серабранку таксама не складаны: даехаць можна за 10—15 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула