Зяленскі: Выбары ва Украіне адбудуцца толькі пасля заканчэння вайны з Расіяй
«І я зусім не ўпэўнены, што буду балатавацца. Я пагляджу, чаго хочуць украінцы», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Фота: Sean Gallup / Getty Images
Выбары ва Украіне адбудуцца толькі пасля заканчэння вайны з Расіяй, а не падчас перамір’я, заявіў у інтэрв’ю Corriere della Sera Уладзімір Зяленскі.
«І я зусім не ўпэўнены, што буду балатавацца. Я пагляджу, чаго хочуць украінцы»,— дадаў украінскі прэзідэнт.
Раней Зяленскі не выключаў правядзення выбараў ва Украіне ў выпадку часовага сыпення вайны.
«Я думаю, калі ў нас будзе перамір’е, мы можам скарыстацца гэтым часам, і я магу даць сігнал парламенту, і, магчыма, я думаю, можа быць, нават калі гэта будзе складана з пункту гледжання Канстытуцыі, мы можам выйсці на выбары. Але дэпутаты могуць паспрабаваць знайсці шлях, як правесці выбары», — казаў раней палітык.