БЕЛ Ł РУС

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі

4.03.2026 / 08:44

Nashaniva.com

Валер Цапкала паведаміў у тэлеграм-канале, што 3 сакавіка ў Белым доме адбылася яго сустрэча з намеснікам дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы і дарадцам віцэ-прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Эндру Бэйкерам, падчас якой «быў абмеркаваны шэраг пытанняў міжнароднага парадку дня».

Фота: valerytsepkalo / Telegram

У прыватнасці, піша Цапкала, абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі і ўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны.

«Было прапанавана, каб пры падрыхтоўцы будучага мірнага дагавора па Украіне Беларусь была ўключана ў яго як дзяржава, што ўзяла ўдзел у вайне, даўшы для ваеннай кампаніі Расіі сваю тэрыторыю і інфраструктуру», — піша ён. 

Акрамя таго, былі абмеркаваныя ўплыў штучнага інтэлекту на міжнародную бяспеку і ініцыятыва прыцягнення нобелеўскіх лаўрэатаў да падрыхтоўкі стратэгічнага даклада пра магчымасці і рызыкі ШІ для сусветнай палітыкі, эканомікі і бяспекі.

Таксама абмеркавалі будучыню краін, якія пераходзяць ад аўтарытарных рэжымаў да дэмакратыі або аднаўляюцца пасля войнаў, найперш Венесуэла, Куба і дзяржавы Блізкага Усходу.

Асобна Цапкала прадставіў ініцыятыву Computer Class for Every School in Africa, накіраваную на пераадоленне глабальнай лічбавай няроўнасці. Праект прадугледжвае забеспячэнне кожнай афрыканскай школы камп’ютарнымі класамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула