БЕЛ Ł РУС

У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»

4.03.2026 / 13:58

Nashaniva.com

У круглым вестыбюлі, які злучае станцыі метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская», ёсць закрыты выхад, які «нікуды не вядзе». Раней там нават стаялі турнікеты, а далей — класічныя шкляныя дзверы метро. Што за імі — адна з найстарэйшых загадак мінскага метро.

Ва ўяўленні пасажыра там можа быць што заўгодна: рэстаран, ігральны клуб, праводзяцца баі без правіл, магчыма, збіраюцца рыцары тайнага ордэна. Там могуць адбывацца нават «вельмі дзіўныя справы». Прэс-служба метрапалітэна нават візуалізавала гэтыя фантазіі.

Насамрэч — усё значна больш празаічна.

За гэтымі дзвярыма знаходзіцца памяшканне, дзе перад заступленнем на дзяжурства праводзяцца інструктажы супрацоўнікаў службы бяспекі Мінскага метрапалітэна.

Выданне Blizko.by дадае яшчэ адну дэталь: гэты выхад першапачаткова планаваўся як звычайны выхад для пасажыраў.

Шлях выводзіць у пераход станцыі «Кастрычніцкая» паблізу Аляксандраўскага сквера.

Выхад — жалезныя дзверы — лёгка разгледзець побач з крамай «Кветкавы базар».

Фота: Blizko.by

Паводле звестак Blizko.by, гэты выхад неяк думалі адкрыць, каб раздзяліць патокі, што ідуць на станцыі «Кастрычніцкая» і «Купалаўская», і пазбавіцца ад натоўпу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула