Цырымонія развітання з Хаменеі перанесена «па шматлікіх просьбах грамадзян»
Цырымонія развітання з Алі Хаменеі ў Тэгеране адкладзена, новы расклад будзе абвешчаны пазней, паведамілі ў Каардынацыйнай радзе па ісламскай прапагандзе.
Алі Хаменеі. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP, File
Такое рашэнне, адзначылі ў КР, прынялі па «шматлікіх просьбах грамадзян з розных правінцый, якія хочуць паспець прыехаць на пахавальную працэсію».
Раней паведамлялася, што развітанне з аяталой Алі Хаменеі пачнецца ў Тэгеране ўвечары 4 сакавіка і будзе працягвацца тры дні.
Чытайце таксама:
Развітанне з Алі Хаменеі пачнецца сёння вечарам
Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»