БЕЛ Ł РУС

У Чэрвені пенсіянерка загінула, упаўшы ў адкрыты водаправодны калодзеж

5.03.2026 / 09:45

Nashaniva.com

Не вытрымала сэрца. 

4 сакавіка каля 13:00 78‑гадовая жанчына з інваліднасцю па зроку правалілася ў калодзеж каля прыватнага дома на вуліцы Камарова ў Чэрвені.

Ратавальнікі дасталі яе, але да прыезду хуткай яна памерла. Папярэдняя прычына — спынілася сэрца.

Металічны люк на калодзежы адсутнічаў. Глыбіня збудавання — 2,2 метра, узровень вады — 1,4 метра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула