БЕЛ Ł РУС

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў

5.03.2026 / 19:12

Nashaniva.com

Па інфармацыі выдання Daily Mail, кошт заручальнага пярсцёнка беларускай тэнісісткі, чатырохразовай пераможцы турніраў «Вялікага шлема» і першай ракеткі свету Арыны Сабаленкі можа вагацца ад 500 тысяч да мільёна даляраў.

Прапанову рукі і сэрца Арыне Сабаленцы зрабіў яе бойфрэнд, бразільскі бізнэсмен грэчаскага паходжання Георгіяс Франгуліс, і яна адказала згодай.

Пярсцёнак быў выраблены па індывідуальным дызайне ювелірным брэндам ISA Grutman Jewelry, над якім некалькі месяцаў працавалі сам Франгуліс і заснавальніца кампаніі Ізабэла Грутман.

Галоўным элементам стаў авальны брыльянт вагой больш за 12 карат у плацінавай аправе. У дызайн таксама дадалі ізумруды — любімыя камяні Сабаленкі, што было асабістай ідэяй жаніха.

Кошт такога ўпрыгожвання можа складаць ад 500 тысяч да 1 мільёна даляраў.

Сабаленка і Франгуліс сустракаюцца з 2024 года. За гэты час тэнісістка выйграла два турніры «Вялікага шлема» — Адкрыты чэмпіянат ЗША ў 2024 і 2025 гадах, а таксама дайшла да фіналаў «Ралан Гарос» у 2025 годзе і Australian Open у 2026 годзе.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену

Арына Сабаленка паказала свайго новага хатняга гадаванца ФОТЫ

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды

Каментары да артыкула