БЕЛ Ł РУС

Беларусь на другім месцы ў свеце па закупках расійскага мяса

5.03.2026 / 22:33

Nashaniva.com

Беларусь заняла другое месца сярод найбуйнейшых пакупнікоў расійскага мяса па выніках 2025 года. Паводле даных расійскага «Аграэкспарту», аб'ём беларускага імпарту склаў 433 мільёны даляраў, што на 50% больш, чым годам раней.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У цэлым экспарт мяса і харчовых мясных субпрадуктаў з Расіі перавысіў 2,2 мільярда даляраў, павялічыўшыся на 21% за год. У структуры паставак па 44% прыпала на мяса птушкі і свініну, яшчэ 12% — на ялавічыну. Асабліва заўважна выраслі пастаўкі свініны — на 41%, да 943 мільёнаў даляраў, а пастаўкі мяса птушкі дасягнулі 946 мільёнаў даляраў.

Найбуйнейшым пакупніком расійскага мяса застаецца Кітай з аб’ёмам 682 мільёны даляраў. На трэцім месцы знаходзіцца Саудаўская Аравія з паказчыкам 273 мільёны долараў. У пяцёрку таксама ўваходзяць В’етнам і Казахстан.

Чытайце таксама:

Беларусь апынулася на трэцім месцы па закупках ільнянога алею з Расіі

Беларусь закупіла амаль палову расійскага экспартнага чаю

Беларусь — другі ў свеце імпарцёр расійскага марожанага

Каментары да артыкула