БЕЛ Ł РУС

ЗША часова дазволілі Індыі купляць расійскую нафту, якая затрымалася ў моры

6.03.2026 / 08:20

Nashaniva.com

«Гэта не прынясе фінансавай выгады Расіі», — мяркуе міністр фінансаў ЗША.

ЗША часова дазволілі Індыі купляць расійскую нафту, якая затрымалася ў моры.

«Каб нафта працягвала паступаць на сусветны рынак, Міністэрства фінансаў ЗША выдае часовы дазвол тэрмінам на 30 дзён, які дазваляе індыйскім нафтаперапрацоўчым кампаніям закупляць расійскую нафту», — напісаў кіраўнік Мінфіна ЗША Скот Бэсэнт.

Паводле слоў Бэсэнта, гэта кароткатэрміновая мера «не прынясе істотнай фінансавай выгады ўраду Расіі», — дазволены толькі здзелкі з нафтай, якая ўжо знаходзіцца ў моры і не можа быць дастаўлена.

На пачатку лютага Дональд Трамп абвясціў, што Індыя пагадзілася спыніць закупкі расійскай нафты і купляць больш нафты ў ЗША у абмен на зніжэнне пошлін.

«Гэта дапаможа пакласці канец вайне ва Украіне», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула