БЕЛ Ł РУС

У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

7.03.2026 / 23:12

Nashaniva.com

На цырымоніі прысутнічалі і высокапастаўленыя чыноўнікі.

Фота тут і далей: БелТА

Развітанне з народным паэтам, адным з аўтараў слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі Уладзімірам Карызнам прайшло ў Доме літаратараў у Мінску. Яго не стала ў 87 гадоў.

Сярод тых, хто прыйшоў на цырымонію, была намесніца прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, дэпутат і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін.

Вянок прыслаў таксама Аляксандр Лукашэнка. Спачуванні ад яго зачытаў міністр інфармацыі Марат Маркаў.

На развітанні былі і іншыя прадстаўнікі дзяржаўных органаў, Саюза пісьменнікаў, блізкія паэта.

Чытайце таксама:

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў

Каментары да артыкула