ЗША і Ізраіль атакавалі сховішча нафты ў Тэгеране. Узнік моцны пажар
Густы дым запоўніў неба над Тэгеранам.
Слупы полымя ўзняліся над нафтасховішчам у Тэгеране позна ў суботу, калі Ізраіль нанёс чарговыя авіяўдары. Мяркуючы па ўсім, гэта быў першы выпадак, калі мэтай вайны стаў грамадзянскі прамысловы аб’ект, паведамляе AP.
Магутны выбух скалынуў Тэгеран позна ў суботу, слупы полымя ўзняліся над нафтасховішчам у Тэгеране пасля таго, як прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў «шмат сюрпрызаў» на наступным этапе канфлікту, які доўжыцца больш за тыдзень.
Ізраільскія вайскоўцы пацвердзілі, што нанеслі ўдар па сховішчах паліва ў Тэгеране: «Вайсковыя сілы іранскага тэрарыстычнага рэжыму наўпрост і часта выкарыстоўваюць гэтыя паліўныя рэзервуары для забеспячэння працы вайсковай інфраструктуры. Праз іх іранскі тэрарыстычны рэжым размяркоўвае паліва розным спажыўцам, уключаючы вайсковыя структуры ў Іране».