БЕЛ Ł РУС

Некаторыя беларусы ваююць супраць Украіны ў складзе чачэнскага спецназу «Ахмат»

9.03.2026 / 17:04

Nashaniva.com

Пра двух беларусаў, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне ў складзе спецпадраздзялення «Ахмат», расказала расійскае агенцтва «РИА-Новости».

Агенцтва ўзяло інтэрв'ю ў двух беларусаў з «Ахмата» з пазыўнымі «Ліпа» і «Беркут». Абодва нічога істотнага, праўда, не гавораць, абмяжоўваючыся стандартнымі прапагандысцкімі фразамі пра абарону гістарычнай памяці, «трыадзіны народ» і «дзяды ваявалі».

Абодва байцы, акрамя беларускага, маюць і расійскае грамадзянства.

«Ахмат» — адно з падраздзяленняў пад кантролем кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, якое фармуюць пераважна з іншаземцаў. Назву падраздзяленне атрымала ад імя бацькі Рамзана, Ахмата Кадырава, а камандуе ім Апці Алаўдзінаў.

Чытайце таксама:

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні

Каментары да артыкула