Над Турцыяй збілі іранскую балістычную ракету
Міністэрства нацыянальнай абароны Турцыі паведаміла, што балістычная ракета, якая была выпушчаная з тэрыторыі Ірана і ўвайшла ў паветраную прастору Турцыі, была знішчаная над горадам Газіянтэп, што на поўдні краіны, піша Euronews.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Паводле заявы ведамства, ракету нейтралізавалі элементы сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны НАТА, разгорнутыя ва Усходнім Міжземнамор’і.
Турэцкія вайскоўцы адзначылі, што абломкі ракеты ўпалі ў пустыннай мясцовасці ў раёне Газіянтэпа. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
У міністэрстве падкрэслілі, што Турцыя надае вялікае значэнне добрасуседскім адносінам і рэгіянальнай стабільнасці, але будзе рашуча прымаць усе неабходныя меры супраць любой пагрозы для сваёй тэрыторыі і паветранай прасторы.
Гэта ўжо другі такі інцыдэнт за апошні тыдзень. Раней турэцкія ўлады паведамлялі, што сістэма СПА НАТА таксама перахапіла іранскую ракету над тэрыторыяй краіны
Незадоўга да заявы турэцкага міністэрства пасольства ЗША ў Анкары заклікала сваіх грамадзян устрымацца ад паездак на паўднёвы ўсход Турцыі.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША таксама распарадзіўся, каб супрацоўнікі амерыканскага ўрада, якія не выконваюць крытычна важныя функцыі, а таксама іх сямейнікі пакінулі генеральнае консульства ЗША ў горадзе Адана з меркаванняў бяспекі.
Чытайце таксама:
У Іране праходзіць прысяга новаму лідару Ірана Маджтабе Хаменеі
Украіна адправіла дроны і экспертаў для абароны базы ЗША ў Іарданіі