БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі ў Мінску стартуе сезон пракату самакатаў

9.03.2026 / 22:57

Nashaniva.com

Сезон пракату электрасамакатаў у сталіцы плануюць адкрыць 15 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У новым сезоне для самакатаў будуць дзейнічаць аўтаматычныя абмежаванні хуткасці. У пэўных месцах горада — у парках, на плошчах і набярэжных — хуткасць будзе аўтаматычна зніжацца да 15 км/г. Пры гэтым максімальная хуткасць руху на электрасамакатах увогуле не зможа перавышаць 25 км/г.

Са слоў прадстаўніка сэрвісу Whoosh Аляксандра Каляды, у горадзе таксама вызначаныя спецыяльныя зоны для павышэння бяспекі пешаходаў. Акрамя таго, на некаторых скрыжаваннях хуткасць будзе прымусова зніжацца да 7 км/г, каб зменшыць рызыку аварый з аўтамабілямі.

У Беларусі ўжо дзейнічаюць абноўленыя правілы дарожнага руху для карыстальнікаў электрасамакатаў і раварыстаў. Яны ўступілі ў сілу 1 верасня 2025 года. Гэтыя правілы вызначаюць абмежаванні хуткасці, парадак руху па ходніках і веладарожках, а таксама правілы перасячэння скрыжаванняў.

Калі карыстальнікі будуць парушаць правілы, сэрвісы пракату будуць прымяняць меры: спачатку папярэджанне, а ў крайнім выпадку — блакаванне акаўнта.

Паводле статыстыкі сэрвісаў пракату, большасць карыстальнікаў электрасамакатаў — людзі ва ўзросце 25—35 гадоў. Часта яны выкарыстоўваюць самакаты, каб даехаць ад метро да працы або хутка перамяшчацца па цэнтры горада паміж рознымі месцамі.

Чытайце таксама:

Самотны шэрынгавы ровар быў заўважаны на праспекце Незалежнасці

Гайдукевіч: Жанчыне лепш веласіпед і самакат, а не машына

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя

Мінчук разбіў самакатам вокны, выбег на вуліцу і заснуў

Каментары да артыкула