Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні
Спецыяльны пасланнік ЗША ў Беларусі Коўл прыбудзе ў Вільню 18 сакавіка, пасля чаго накіруецца ў Мінск.
На наступным тыдні Літву наведае спецыяльны пасланнік ЗША ў Беларусі Джон Коўл, піша інфармаваны літоўскі партал Delfi.
Коўл прыбудзе ў Вільню 18 сакавіка, пасля чаго накіруецца ў Мінск.
Двойчы пасля прыезду Джона Коўла ў Мінск — 11 верасня і 13 снежня — вызвалялі вялікія партыі беларускіх палітвязняў.