БЕЛ Ł РУС

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў

10.03.2026 / 13:07

Nashaniva.com

У Будве 50‑гадовую грамадзянку Беларусі і 40‑гадовага расіяніна аштрафавалі на 500 еўра кожнага і дэпартавалі з Чарнагорыі на год пасля сэксу ў чужой машыне проста ў цэнтры горада.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Паводле мясцовай паліцыі, усё адбывалася сярод белага дня 9 сакавіка.

Беларуска з расіянінам залезлі ў чужое аўто. Г​аспадыня аўтамабіля зрабіла заўвагу і запатрабавала пакінуць яе машыну. Але «госці» пачалі паводзіць сябе агрэсіўна і не захацелі выходзіць.

​Больш за тое, пара занялася сэксам на сядзенні аўтамабіля з адчыненымі дзвярыма, чым, паводле паліцыі, шакавала грамадзян і дзяцей, што былі побач.

Як паведамляе чарнагорскае выданне Vijesti, суд прызначыў абодвум штраф па 500 еўра, а таксама выдварэнне з тэрыторыі Чарнагорыі на адзін год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула