БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў

10.03.2026 / 20:50

Nashaniva.com

Электронная аплатная сістэма Skrill, заснаваная ў Лондане, пачала блакаваць рахункі беларусаў. Карыстальнікі атрымліваюць паведамленні, што «санкцыйныя абмежаванні ўплываюць на магчымасць аказання паслуг у вашай краіне», піша Office Life.

Фота: Scrill

Закрыццё рахункаў адбываецца адразу, і доступ да грошай у гэты дзень ужо немагчымы. Пры гэтым у паведамленнях падкрэсліваецца, што гэта рашэнне звязана з нарматыўнымі і санкцыйнымі абмежаваннямі, а не з асабістай дзейнасцю карыстальніка.

З пачатку сакавіка такія паведамленні сталі атрымліваць і расійскія карыстальнікі. Блакуюцца ўсе рахункі, зарэгістраваныя на беларускі або расійскі пашпарт, а таксама калі гэтыя краіны пазначаны як месца пражывання. Вывесці грошы можна толькі на банкаўскі рахунак на імя ўладальніка, але беларускія і расійскія банкі для гэтага не падыходзяць з-за санкцый.

Да 2022 года беларусы маглі карыстацца Skrill з абмежаваннямі, у тым ліку нельга было рэгістраваць новыя рахункі.

Чытайце таксама:

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

Сістэма Payoneer спыніла пераводы на даляравыя рахункі ў Беларусі

У беларусаў узнікаюць цяжкасці з выкарыстаннем Apple Pay. Нацбанк пракаментаваў

Каментары да артыкула