БЕЛ Ł РУС

Серыйнага злодзея ў Буда-Кашалёўскім раёне вылічылі па недакурку

11.03.2026 / 09:47

Nashaniva.com

Мінулай восенню ў раёне адбылася серыя крадзяжоў з лецішчаў. Невядомы пранікаў на пакінутыя на зіму лецішчы, каб разжыцца прадуктамі і алкаголем.

У адным з дамоў, найбольш шчодрым на пачастункі, знайшлі недакурак, які забралі і накіравалі ва ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Падчас экспертызы ўстанавілі генатып невядомага мужчыны, прыдатны для генетычнай ідэнтыфікацыі. Выяўлены генатып унеслі ў базу даных ДНК.

У студзені асобу падазраванага ўстанавілі. У яго ўзялі ўзоры букальнага эпітэлію і вылучылі генатып. Ён супаў з генатыпам на недакурку, знойдзеным на месцы крадзяжу.

Мужчыну затрымалі. Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула