БЕЛ Ł РУС

Урад Малдовы ўхваліў выхад з СНД

11.03.2026 / 13:51

Nashaniva.com

Урад Малдовы падтрымаў дэнансацыю ключавых дамоваў аб членстве краіны ў СНД.

Фота: Giovanni Mereghetti/UCG/Universal Images Group via Getty Images

Рашэнне прынятае ў межах працэдуры выхаду з арганізацыі. Яно закранае Пагадненне аб стварэнні СНД і Пратакол да яго. Абодва дакументы былі падпісаны ў снежні 1991 года перад распадам СССР. Таксама дэнансуецца Статут СНД, прыняты ў Мінск 22 студзеня 1993 года.

Цяпер законапраект накіруюць прэзідэнту Малдовы Маі Санду. У выпадку адабрэння дакумент унясуць у парламент. Пры станоўчым рашэнні дэпутатаў удзел рэспублікі ў СНД будзе спынены.

Пра запуск працэдуры выхаду Малдовы з СНД у студзені паведаміў віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Міхай Папшой.

Зараз у СНД, апроч Беларусі, уваходзяць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула