БЕЛ Ł РУС

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі вядомай міжнароднай праваабарончай арганізацыі

11.03.2026 / 22:26

Nashaniva.com

Гаворка пра Міжнароднае таварыства правоў чалавека (Internationale Gesellschaft für Menschenrechte / International Society for Human Rights). Старонкі арганізацыі ў інстаграме, X i фэйсбуку прызнаў «экстрэмісцкімі» 10 сакавіка суд Горацкага раёна, піша «Вясна».

Міжнароднае таварыства правоў чалавека — гэта няўрадавая, некамерцыйная праваабарончая арганізацыя, якая мае статус удзельніка пры Радзе Еўропы і з’яўляецца членам Камітэта па сувязях з няўрадавымі арганізацыямі пры Радзе Еўропы. Арганізацыя была заснаваная ў Заходняй Германіі ў 1972 годзе.

Акрамя гэтай арганізацыі, «экстрэмісцкі» спіс гэтым разам таксама папоўнілі тыкток-старонкі byaroza_info, gomelnovosti33 і тэлеграм-канал «Marginez | Маргiнэз».

Чытайце таксама:

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе

Прызналі «экcтрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат «Беларусы Валенсіі»

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання

Каментары да артыкула