БЕЛ Ł РУС

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

12.03.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Сёння ў сеціве з'явіліся фотаздымкі ДТЗ у Мінску — каля Dana Mall BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася. Цяпер ДАІ распавяло падрабязнасці. 

Згодна з паведамленнем ДАІ, днём 12 сакавіка на праспекце Незалежнасці 35‑гадовая кіроўца BMW паварочвала на вуліцу Жасмінавую, але раптам страціла прытомнасць.

Некіраваная машына перасекла сустрэчную паласу, вылецела на пешаходную зону і збіла 11‑гадовую дзяўчынку. Пасля гэтага аўто ўрэзалася ў лесвіцу і перакулілася.

Школьніцу і кіроўцу забралі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула