Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль
Каля гандлёвага цэнтра «Валяр’янава» ля Мінска сёння днём згарэў легкавы аўтамабіль. Паводле звестак відавочцаў, узгаранне адбылося раптоўна, прычына пакуль невядомая.
Відавочцы спрабавалі патушыць полымя з дапамогай вогнетушыцеляў, але, на жаль, агонь аказаўся мацнейшы — справіцца падручнымі сродкамі не ўдалося. На месца выклікалі экстранныя службы, піша «Мінскі раён Live».