БЕЛ Ł РУС

Трамп дапускае, што Пуцін «крыху» дапамагае Ірану

13.03.2026 / 21:25

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у эфіры тэлеканала Fox News, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін можа «крыху» дапамагаць Ірану ў канфлікце з ЗША і Ізраілем. Ён лічыць, што Пуцін, магчыма, такім чынам рэагуе на дапамогу, якую ЗША аказваюць Украіне.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Я думаю, ён, магчыма, дапамагае ім [Ірану] крыху, так, думаю […] І ён, верагодна, лічыць, што мы дапамагаем Украіне, так?», — адзначыў Трамп.

Амерыканскі лідар таксама параўнаў сітуацыю з Кітаем, кажучы, што ўсе бакі дзейнічаюць «па справядлівасці»: калі адна дзяржава дапамагае іншай, то і супрацьлеглая краіна рэагуе адпаведна.

Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія не атрымлівала ад Ірана ніякіх просьбаў аб дапамозе, у тым ліку вайсковай, і што пазіцыя Расіі застаецца нязменнай.

Чытайце таксама:

Зяленскі заклікаў Трампа для заканчэння вайны мацней ціснуць на Пуціна, а не на яго

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі

ЗША абмяжуюць паслабленне нафтавых санкцый супраць Расіі пастаўкамі ў Індыю

Трамп: Размова з Пуціным была пазітыўнай

ЗША часова вывелі з-пад санкцый расійскую нафту

Каментары да артыкула