Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход
Дональд Трамп у інтэрв’ю NBC News заявіў, што часовае змякчэнне санкцый на расійскую нафту — гэта вымушаны крок для стабілізацыі сусветных цэн. Вашынгтон дазволіў гандаль расійскімі энерганосьбітамі, загружанымі на судны да 12 сакавіка, але гэтае паслабленне дзейнічае толькі да 11 красавіка.
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Рэзкае падаражанне нафты адбылося з-за ваеннай аперацыі ЗША супраць Ірана. Каб пазбегнуць энергетычнага крызісу і шокавых цэн на запраўках, Белы дом вырашыў часова «распакаваць» расійскі экспарт.
Трамп падкрэсліў, што санкцыйны ціск будзе адноўлены ў поўным аб'ёме, як толькі сітуацыя на Блізкім Усходзе нармалізуецца.
Пры гэтым паслабленні не тычацца транзакцый, звязаных з самім Іранам ці таварамі іранскага паходжання.
Таксама Трамп заявіў, што не гатовы заключыць пагадненне аб спыненні вайны з Іранам, «таму што ўмовы пакуль недастаткова добрыя», але адмовіўся назваць, якімі будуць гэтыя ўмовы. «Іран хоча заключыць здзелку, а я не хачу яе заключаць, бо ўмовы пакуль недастаткова добрыя», — сказаў ён.