БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Івулін жэніцца

15.03.2026 / 09:19

Nashaniva.com

Вядомы блогер і экс-палітвязень Аляксандр Івулін зрабіў прапанову дзяўчыне і атрымаў у адказ «так».

Усе фота: instagram.com / cheshirskii_kot

Абранніца Івуліна — Вераніка Станкевіч, лідарка ініцыятывы «Вольныя». Дзяўчыне 30 гадоў. Яна вучылася на журфаку, у 2014 годзе была «Міс журфак».

Мяркуючы з публікацыі ў інстаграме, Аляксандр Івулін зрабіў незвычайную прапанову: з прэзентацыяй і навуковай базай.

Абарона працы «Развіццё і дынаміка адносін на прыкладзе Аляксандра Івуліна і Веранікі Станкевіч» прайшла бліскуча. Вераніка, якая выступала ў ролі экзаменатара, паставіла працы найвышэйшы бал — 10 з 10. 

«Сёння Саша прэзентаваў мне навуковую працу і атрымаў 10/10. Ну і «так» разам з ацэнкай», — напісала Вераніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула