Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў
Дэмакратычная лідарка Беларусі звярнулася ў сацсетцы Х да прэзідэнта ЗША Доналда Трампа і ягонага спецыяльнага пасланніка Джона Коўла наконт магчымага вызвалення беларускіх палітвязняў.
Фота: Lookby.media
Святлана Ціханоўская адзначыла, што высока цэніць іх намаганні што да «забеспячэння вызвалення палітычных закладнікаў у Беларусі».
«У Злучаных Штатаў ёсць рычагі ўплыву, каб дапамагчы гэтаму ажыццявіцца. Гаворка ідзе пра выратаванне жыццяў людзей. Кожны дзень мае значэнне», — напісала яна.
На мінулым тыдні літоўскія СМІ напісалі, што Мінск на гэтым тыдні павінен наведаць спецпасланнік Трампа Джон Коўл. 18 сакавіка ён прыбудзе ў Вільню, а потым накіруецца ў Беларусь.
Падчас трох папярэдніх візітаў амерыканскіх дэлегацый у Мінск вызвалялі вялікія групы палітвязняў: 21 чэрвеня былі вызваленыя 14 чалавек, 11 верасня — 51 палітвязень, 13 снежня — 123 чалавекі.