БЕЛ Ł РУС

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну

16.03.2026 / 14:13

Nashaniva.com

У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з назвай «У восем гадоў я была на вайне», піша bellit.info.

Кніга «У восем гадоў я была на вайне» — гэта ўспаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады БНР называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну.

Над перакладам кнігі працавалі Аляксей Федарэнка, Сяргей Падсасонны і Кшыштаф Жаброўскі.

Выхад кнігі прымеркаваны да 90‑х народзінаў Івонкі Сурвілы.

Кніга даступная для пакупкі на Allegro.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула